Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гарадзенцы пра прызнаньне незалежнасьці ПА і Абхазіі


Ці варта Беларусі прызнаваць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі? На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенскія мінакі.


Спадар: “Абхазіі? Так, няхай, каб іх там ня рэзалі і не душылі, яны павінны быць свабоднымі”.

Спадарыня: “Абавязкова трэба прызнаць. Чаму? Таму што аб гэтым прасілі людзі. Я, як грамадзянін плянэты, суперажываю ня толькі грузінскаму, абхаскаму, любому іншаму народу. Яны папрасілі, мы іх падтрымалі. Яны хочуць? Калі ласка. Усе свабодныя ў гэтым сьвеце”.

Дзяўчына: “Няхай жывуць асобна. Навошта, каб іх прыгняталі? Каму гэта трэба? Хіба мірным людзям гэта трэба?”

Спадар: “Думаю, што трэба прызнаць. Любая асобная дзяржава павінна мець свой сувэрэнітэт, я так думаю”.

Малады спадар: “У прынцыпе — так. Проста заставацца ўбаку, напэўна, таксама нельга. Іншае пытаньне: кожны ў Беларусі па-свойму думае наконт таго, незалежная Абхазія ці не. Але асабіста я ўсё-ткі супраць гэтага”.

Спадар: “Не, ня буду тлумачыць, проста — не”.

Яго прыяцель, малады спадар: “Абавязкова. Чаму? Таму што мы павінны падтрымаць Расею, таму што гэта супраць Амэрыкі. Чым горш амэрыканцам, тым лепш мне. Таму што наступным крокам, напэўна, будзе ўключэньне гэтых рэспублік у склад Расейскай Фэдэрацыі. Для мяне гэта напэўна нармальна, таму што я напалову расеец, у мяне бабуля руская і ўсе сваякі ў Расеі”.

Малады спадар: “Я думаю, калі людзі хочуць сваёй незалежнасьці, калі ў іх ёсьць дзеля гэтага рэсурсы і магчымасьці, то лічу, што трэба прызнаць”.

Маладая спадарыня: “Я лічу, што так, варта. Чаму? На гэтае пытаньне я не адкажу”.

Яе прыяцель: “Мне здаецца, там уплыў з Амэрыкі ідзе, таму лепей няхай будуць з Расеяй Абхазія ды Паўднёвая Асэтыя, чым з Амэрыкай”.

Сяброўка: “Не, гаворка пра поўную незалежнасьць”.

Прыяцель: “Ну дык поўная незалежнасьць і будзе”.

Спадар: “Я думаю — не. Калі ніхто не прызнаў, то ня варта гарачыцца”.

Спадар: “Хутчэй за ўсё, што варта прызнаваць. Таму што як дзяржава Абхазія ўжо даўно нібыта існавала асобна, самастойна ад Грузіі. Калі ў Эўропе падзяліліся дзяржавы, адасобілася Македонія ды іншыя, чаму тут ня можа быць такі варыянт? Толькі гэта ўсё трэба без вайны праводзіць”.

Спадар: “Канечне, калі Косава прызналі, чаму тут не прызнаць, хаця гэта робіцца крыху “ў піку”. Тым ня менш, калі яны хочуць, чаму б ня даць незалежнасьць?”

Карэспандэнт: “Дадатковае пытаньне: ці варта тады Беларусі псаваць адносіны з Грузіяй?”

Спадар: “Ды не хацелася б псаваць. А ці ёсьць у нас у крамах грузінскае віно? Хіба трэба наладжваць адносіны, глядзіш, можа таньнейшае будзе за малдаўскае…”

Малады спадар: “Я так адчуваю, што гэта трэба Беларусі зрабіць. Проста шкада тых людзей, якія там жывуць. Проста яны хочуць незалежнасьці, таму я разумею, што яны павінны яе атрымаць. Я думаю, трэба іх падтрымаць, гэта маё меркаваньне такое”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG