Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На гэты момант зарэгістравана 37 кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ, АГП, БСДП (Грамада) і ПКБ. Дзевяці апазыцыйным прэтэндэнтам адмоўлена.


У Партыі БНФ паведамілі, што на гэты момант зарэгістравана 8 кандыдатаў у дэпутаты. Сярод іх Юрась Губарэвіч, Аляксандар Мех, Віталь Каратыш і іншыя. Адмоўлена ў рэгістрацыі пакуль дваім — Сержуку Салашу і Эдуарду Яўменаву.

БНФ падтрымлівае 25 кандыдатаў у адзіным сьпісе аб’яднаных дэмсілаў. Балятуюцца ў кандыдаты 22 сябры партыі.

У Аб’яднанай грамадзянскай партыі паведамілі, што на гэты момант зарэгістравана 13 сяброў партыі. Сярод іх Віктар Гарбачоў, Аляксандар Ваўчанін, Аляксандар Цэцура і іншыя.

Дваім прэтэндэнтам у кандыдаты ад АГП адмоўлена —Артуру Цурбакову і Адаму Варанцу з Гомеля. Усяго вылучаліся 29 сяброў АГП.

У Партыі камуністаў Беларускай паведамілі, што камісіі не зарэгістравалі пакуль трох кандыдатаў у дэпутаты — Аляксандра Галькевіча, Паўла Станеўскага і Міхаіла Селівонца. Зарэгістравана 9 кандыдатаў, сярод іх Сяргей Вазьняк, Валер Рыбчанка, Уладзімер Сякерка і іншыя. Усяго ад партыі вылучаецца 18 чалавек.

У БСДП (Грамада) паведамілі, што з 13 кандыдатаў, якія фігуруюць у адзіным сьпісе, на гэты момант зарэгістравана 7 кандыдатаў. Сярод іх лідэр партыі Анатоль Ляўковіч, Валер Фралоў, Ігар Маслоўскі. Двум адмоўлена — Аляксандру Мікуліну і Максіму Камароўскаму.

XS
SM
MD
LG