Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не зарэгістраваны прадстаўнік праўладнага Саюзу палякаў


Тадэвуш Кручкоўскі

Тадэвуш Кручкоўскі

Сёньня камісія Гарадзенскай сельскай выбарчай акругі № 52 адмовілася зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў аднаго зь цяперашніх кіраўнікоў праўладнага Саюзу палякаў Тадэвуша Кручкоўскага.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў назіральнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель.

Суразмоўца адзначае, што пры праверцы падпісных лістоў, якія сабрала ініцыятыўная група Тадэвуша Кручкоўскага, выяўлена ажно 67 несапраўдных подпісаў.

Раман Юргель кажа:

“Ён выконваў просьбы і загады аблвыканкаму і КДБ, але ж і гэта не дапамагло, не дапусьцілі”.

Праваабаронца Юргель нагадвае, што Тадэвуш Кручкоўскі вядомы ў Горадні сваім непрыманьнем беларушчыны. У сваёй кнізе “Палякі ў Беларусі. Гісторыя і сучаснасьць” ён зрабіў шмат спрэчных і нават скандальных заяваў адносна разьвіцьця польскай грамады ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG