Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 зарэгістраваны вылучэнец АДС Віталь Каратыш.



Гэта стала падставай для камандзіраў 465-й ракетнай брыгады ў Асіповічах прадставіць салдату Каратышу кароткатэрміновы водпуск для ўдзелу ў агітацыйнай працы.

У паведамленьні для “Свабоды” Віталь Каратыш адзначыў, што вельмі ўдзячны сябрам сваёй ініцыятыўнай групе, якія здолелі за час вымушанай яго адсутнасьці сабраць больш як 1,5 тысячы подпісаў выбарцаў.

“Я называю сябе прадстаўніком дэмакратычнага руху ў Беларусі, абапіраюся на праграму АДС, а таксама на вырашэньне сацыяльных праблемаў у рэгіёне беларускага Палесься”, – заяўляе Віталь Каратыш.

Са словаў кандыдата ў дэпутаты, у ягонай акрузе зарэгістраваныя таксама юрыст адной з вайсковых частак, настаўнік з Мікашэвічаў і дзейная дэпутатка Нацыянальнага сходу.

Віталь Каратыш нарадзіўся 14 траўня 1984 года ў вёсцы Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Адукацыя – вышэйшая, скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт. Перад прызывам у войска працаваў дырэктарам па разьвіцьцю прыватнай кампаніі.

25 ліпеня Віталь Каратыш быў тэрмінова прызваны ў войска. “Свабода” паведамляла, што на мэдычную камісію яго асабіста суправаджаў начальнік ваенкамату Лунінецкага раёну. На зборы ў войска Віталь Каратыш атрымаў некалькі гадзінаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG