Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта вельмі цяжкае рашэньне для афіцыйнага Менску”


Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук — пра магчымыя дзеяньні беларускіх уладаў у праблеме прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.


“Гэта вельмі цяжкое рашэньне для афіцыйнага Менску. Ён ня хоча, каб яго ўцягнулі ў вайну, хоча захаваць нэўтралітэт”, — кажа Я.Раманчук. — “Беларускія ўлады імкнуцца балянсаваць на мяжы паміж прызнаньнем Злучанымі Штатамі і Эўропай — з аднаго боку, і захаваньнем энэргетычных датацыяў — з другога”.

“Прызнаньне можа быць платай за танны газ. Беларускі бок будзе разглядаць гэтыя пытаньні разам. Калі Расея пагаджаецца і дае гарантыі, Лукашэнка прызнае незалежнасьць ПА і Абхазіі”, — разважае эканаміст.

“Эўразьвяз і далей будзе спрабаваць нармалізаваць свае стасункі зь Беларусьсю. Яны будуць працаваць сёньня з Лукашэнкам, які адстойвае незалежнасьць Беларусі (як бы парадаксальна гэта ні выглядала). Мяркую, што Масква зробіць усё, каб да нармалізацыі стасункаў не дайшло”, — заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук, адказваючы на пытаньне, ці паўплывае прызнаньне Менскам Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі на нармалізацыю стасункаў Эўразьвязу і Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG