Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на ранішнім паседжаньні камісіі Жодзінскай выбарчай акругі №66 кандыдатам у дэпутаты Нацыянальнага сходу зарэгістраваны вылучэнец Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандар Валчанін.


– Я задаволены вынікам, бо гэта перадусім годная ацэнка дзейнасьці маёй ініцыятыўнай групы, у складзе якой 12 чалавек. Шмат давялося папрацаваць і асабіста. Ноччу дзяжуру на “хуткай”, а днём – сустрэчы з выбарцамі, гутаркі з кожным пра праблемы і спадзяваньні.

Аляксандар Валчанін нарадзіўся 21 верасьня 1962 года ў горадзе Барысаве. Скончыў тут СШ №13. Быў загадчыкам сельскага ФАП. Цяпер працуе фэльчарам вышэйшай катэгорыі на Жодзінскай станцыі “Хуткая дапамога”.

Служыў у войску. Мае вышэйшую адукацыю: скончыў Маскоўскі дзяржаўны сацыяльны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “сацыяльная праца”. Удзельнік ліквідацыі аварыі на ЧАЭС. Заснавальнік грамадзкага аб’яднаньня “Саюз Чарнобыль-Беларусь”, якое зарэгістраванае ва Ўкраіне. Сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Абіраўся дэпутатам 22-га і 23-га скліканьняў Жодзінскага гарадзкога Савета.

Па інфармацыі камісіі Жодзінскай выбарчай акругі таксама сёньня тут зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Нацыянальнага сходу галоўны ўрач мэдычнай часткі БелАЗа.

XS
SM
MD
LG