Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. На думку палітыкаў і назіральнікаў, гэта вымушаны будзе зрабіць і Менск. Аднак беларускія ўлады пакуль маўчаць.ТЭМА ДНЯ




Расея разьлічвае, што Беларусь прызнае ПА і Абхазію

“Мы, шчыра кажучы, на гэта разьлічваем, як на самага блізкага партнэра”, - заявіў амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў.



Э.Лукас: "Я хацеў бы бачыць ціск, які б стрымліваў Расею"

Расейска-грузінскі канфлікт выліўся ў новую эру канфрантацыі Ўсходу і Захаду. Ці сапраўды пачалася новая халодная вайна? Над гэтым пытаньнем разважае ў інтэрвію Радыё Свабода вядомы брытанскі палітоляг Эдвард Лукас – аўтар кнігі “Новая халодная вайна: Як Крэмль пагражае Расеі, і Захаду”.



Т.Думбадзэ: “Для мяне як грузіна гэта крыўдна”

Журналіст тэлекампаніі ОНТ Тэнгіз Думбадзэ, камэнтуючы сытуацыю вакол прызнаньня Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, адзначыў:

Эўразьвяз асудзіў Расею

Рашэньне Расеі “супярэчыць прынцыпам незалежнасьці Грузіі, яе сувэрэнітэту і тэрытарыяльнага адзінства, прызнанага Хартыяй ААН, заключным актам Канфэрэнцыі ў справе бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе і адпаведным рэзалюцыям Рады Бясьпекі”, — гаворыцца ў заяве.


А.Цоцхалашвілі: "Гэта захоп тэрыторыі Грузіі"

Сябра грузінскай грамады “Мамулі” ў Беларусі, грамадзянін Беларусі Анісім Цоцхалашвілі заявіў, што адмоўна ставіцца да прызнаньня Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.


Мілібэнд у Кіеве паспрабуе стварыць антырасейскую кааліцыю

Вялікая Брытанія будзе будаваць разам з Украінай "кааліцыю супраць расейскай агрэсіі", заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Дэвід Мілібэнд напярэдадні свайго сёньняшняга візыту ў Кіеў.



N-TV: Расея ўцягвае Беларусь у другую халодную вайну

У сваім камэнтары “Другая халодная вайна” вядучы аглядальнік нямецкага тэлеканалу N-TV Манфрэд Блескін адзначыў, што — прынамсі пасьля ўказу прэзыдэнта Мядзьведзева аб прызнаньні сувэрэнітэту Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі — можна казаць пра канец “стратэгічнага партнэрства” паміж Захадам і Расеяй.


“Гэта вельмі цяжкае рашэньне для афіцыйнага Менску”

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук — пра магчымыя дзеяньні беларускіх уладаў у праблеме прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.




ААН: Трэба прытрымлівацца пляна “Мядзьведзева-Сарказі”

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун асьцерагаецца, што цяперашняе разьвіцьцё падзей вакол Грузіі можа выклікаць далёкасяжныя наступствы для бясьпекі і стабільнасьці на Каўказе, перадае Інтэрфакс.


Р.Каўтарадзэ : Беларусь павінна заняць нэўтральную пазыцыю

Кіраўнік грузінскай грамады “Мамулі” ў Беларусі Раланд Каўтарадзэ спадзяецца, што афіцыйны Менск захавае нэўтральную пазыцыю адносна прызнаньня Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.


С.Калякін: “І наша краіна набыла незалежнасьць досыць дзіўным чынам”


Лідэр ПКБ Сяргей Калякін – адзіны зь лідэраў АДС, хто падтрымаў абвяшчэньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.





С.Скрабец: “Лукашэнка маўчыць, бо набівае цану”


“Лукашэнка будзе гандлявацца: не павышаць цану на газ, прызнаць вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Ён маўчыць, бо набівае цану. На сёньня дамоўленасьці па газе няма. Перамовы адклалі на верасень. Таму Лукашэнка і цягне, бо няма гарантыяў”, — мяркуе палітык.


А.Лукашэнка не рэагуе


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пакуль не камэнтаваў сытуацыю вакол прызнаньня Расеяй незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Ніякіх указаў А.Лукашэнкі аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі не паступала, паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Павал Лёгкі.

МЗС не камэнтуе

У міністэрстве замежных справаў Беларусі паведамілі, што ня маюць ніякіх камэнтароў адносна сытуацыі вакол Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Факт прызнаньня Расеяй незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі таксама не камэнтуюць дзяржаўныя мэдыі.

***

«Лідэры непрызнаных рэспублік заяўлялі аб сваім жаданьні далучыцца да «саюзнай дзяржавы», і «саюзная дзяржава» гатовая прыняць да ўвагі гэтыя пажаданьні», – заявіў памочнік дзяржсакратара так званай «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі Іван Макушок.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў напярэдадні таксама дапусьціў, што Менск можа прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, але "Расея павінна стаць першай".

Калі вайна ў Паўднёвай Асэтыі толькі пачалася, А.Сурыкаў абураўся, што афіцыйны Менскі не падтымлівае расейскае ўварваньне на тэрыторыю Грузіі.

“Нам вельмі незразумела, што дзяржаўныя ўлады, органы Беларусі захоўваюць такое сьціпла маўклівае маўчаньне”, - заявіў амбасадар Расеі 12 жніўня.

Ужо 19 жніўня на перамовах з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў уварваньне Расеі на тэрыторыю Грузіі: “Усё было зроблена выдатна, вельмі спакойна, мудра і прыгожа».

А ў часе сустрэчы А.Лукашэнкі зь кіраўнікамі Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі Сяргем Багапшам і Эдуардам Какойтам выказаў ім падтрымку.

Напярэдадні старшыня АГП Анатоль Лябедзька выказаў меркаваньне, што Лукашэнка ў гандлі з Расеяй можа прызначыць цану прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

С.Калякін: “І наша краіна набыла незалежнасьць досыць дзіўным чынам”

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін – адзіны зь лідэраў АДС, хто падтрымаў абвяшчэньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. У інтэрвію газэце “Наша Ніва” Калякін заявіў, што “і наша краіна набыла незалежнасьці таксама досыць дзіўным чынам...”


Расея прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указы аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.У тэлезвароце Дзьмітрый Мядзьведзеў заклікаў іншыя дзяржавы узяць прыклад з Расеі.




Беларусь на фоне новай “халоднай вайны”

Ці можна гаварыць пра пачатак новай халоднай вайны паміж Масквой і Захадам пасьля апошніх рэзкіх заяваў і крокаў расейскага кіраўніцтва? Ці вымушаная будзе Беларусь усьлед за Расеяй прызнаць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG