Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А. Мілінкевіч: “На крок Беларусі патрэбны крок Эўразьвязу”


Кіраўнік незарэгістраванага руху “За свабоду”, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Мілінкевіч вітаў гатоўнасьць Эўразьвязу перагледзець санкцыі супроць беларускага рэжыму у адказ на вызваленьні палітвязьняў.


“Па-першае я заўсёды быў і застаюся за дыялёг, за тое, каб была выпрацавана пакрокавая стратэгія, такая дарожная мапа і з боку Беларусі, і з боку Эўразьвязу. Вызваленьне палітвязьняў – гэта для ўсіх нас значная падзея, гэта маральны крок і я лічу, што Эўразвяз павінен на гэта адрэагаваць.

Калі будуць наступныя крокі, будуць вольныя мэдыі, будуць выбары -- хаця ўжо мала надзеі – хоць трошкі больш дэмакратычныя, я лічу, што Эўразьвяз абавязкова мусіць пачынаць шырэйшае эканамічнае супрацоўніцтва. Па-ранейшаму думаю, што нам пагражае эканамічная татальная залежнасьць, калі не рабіць рэформы. Таму я мяркую, што гэта вельмі добры крок, які мусіць рабіцца.

Санкцыі і ўводзіліся з тае прычыны, што перш за ўсё былі палітвязьні, што былі рэпрэсіі супроць мэдый, супроць палітыкаў. І таму, калі ёсьць крок з боку беларускай ўлады, патрэбны крок з боку Эўразьвязу. Гэта натуральны працэс, і я вітаю яго”.
XS
SM
MD
LG