Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затуханьне агню на нацыянальным стадыёне “Птушынае гняздо” ў Пэкіне азначае, што пачаўся новы алімпійскі адлік па лёнданскім часе.

Арганізатары цырымоніі закрыцьця апасаліся, што ў правядзеньне ўрачыстасьцяў свае карэктывы зможа ўнесьці дождж. Аднак потым людзей, якія купілі білеты на закрыцьцё, супакоілі: ўсё будзе нармальна. Маўляў, у справы нябеснай канцылярыі ўмешвацца няма сэнсу, бо вячэрні прагноз надвор’я для кітайскай сталіцы той, што трэба: цёпла, але не душна як ў дзень адкрыцьця, і суха. Галоўнай жа тэмай правядзеньня мерапрыемства, на якім прысутнічала нямала афіцыйных асоб, заставалася бясьпека. Да апошняга дня гульні праходзілі пад пільным вокам тысяч валянцёраў з устанаўленьнем узброеных аўтаматчыкаў на некаторыя пасты ў начны пэрыяд. У апошнія некалькі дзён прывычнай для вока стала іншая карціна: узброены спэцназавец на пару ў сабакам, апранутым ў бронежылет. Так, чацвераногія сябры ў Паднябеснай годныя ня толькі для пашырэньня мэню ў мясцовых рэстаранах, але і важнай службе радзіме.
Усе заезды на месцы, дзе праводзіліся спаборніцтвы, дасканала правяраліся на прадмет наяўнасьці выбухоўкі. Здаецца, абышлося. І за выключэньнем незадаволенасьці некаторых удзельнікаў алімпіяды наконт таго, што кітайцы “перастараліся” ў заваяваньні залатых мэдалёў, якіх у выніку набралася 51, а ўсяго роўна 100, ніякіх нараканьняў наконт дзейнасьці ўсіх службаў не было.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG