Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увечары 22 жніўня з турмы на вуліцы Акрэсьціна на волю выйшаў актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Павал Кур’яновіч.

Паўла затрымалі 11 жніўня ў штаб-кватэры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Яго разам з шасьцю маладафронтаўцамі адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну.

Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча адвезьлі адбываць 7 сутак арышту за ўдзел у сьвяткаваньні 1 траўня каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Прысуд хлопцам вынесьлі раней завочна. А Паўла Кур’яновіча абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. У міліцыі хлопца пакаралі арыштам на 15 сутак.
XS
SM
MD
LG