Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на Алімпіядзе ў Пэкіне беларусы заваявалі золата ў спаборніцтвах каноэ-двоек і байдарак-чацьвёрак на дыстанцыі 1000 мэтраў.



Браты Андрэй і Аляксандар Багдановічы занялі першае месца ў спаборніцтвах каноэ-двоек на дыстанцыі 1000 мэтраў.

Да “золата” даплыла і байдарка-чацьвёрка на дыстанцыі 1000 мэтраў у складзе Рамана Петрушэнкі, Аляксея Абалмасава, Артура Літвінчука і Вадзіма Махнева.

У выніку сёньняшніх дзьвюх перамогаў Беларусь паднялася ў неафіцыйным мэдалёвым заліку на 15-е месца.
XS
SM
MD
LG