Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася сустрэча міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава з памочнікам намесьніка дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Дэйвідам Мэркелем.

Намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі беларускага МЗС Марыя Ваньшына сказала:

“Падчас сустрэчы быў дэтальна абмеркаваны ўвесь спэктар беларуска-амэрыканскіх стасункаў. Суразмоўцы таксама абмеркавалі шляхі і крокі паляпшэньня гэтых стасункаў”.

Марыя Ваньшына не паведаміла, якія яшчэ сустрэчы адбудуцца з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску.
XS
SM
MD
LG