Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкае МЗС вітае вызваленьне беларускіх палітвязьняў


У сувязі з вызваленьнем Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў у Бэрліне, што вітае гэты крок Менску.


Паводле міністра Штайнмаера, “Нямеччына і ўсе дзяржавы ЭЗ патрабавалі гэтага даўно”.

“Я спадзяюся, што беларускае кіраўніцтва таксама возьме на сябе клопат, каб прызначаныя на 28 верасьня парлямэнцкія выбары прайшлі карэктна, свабодна і адпавядалі б дэмакратычным стандартам. У якасьці пазытыўнага знаку можна назваць тое, што назіральнікі АБСЭ гэтымі днямі змаглі прыступіць да сваёй працы ў Беларусі. Забясьпечыўшы пазытыўны ход выбарам, беларускае кіраўніцтва стварыла б падставу для новага напрамку палітыкі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі”, — заявіў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Нямеччыны.

XS
SM
MD
LG