Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана на газ і расейскі крэдыт — заданьне на восень


“Абмеркаваньне коштаў расейскага газу і выдзяленьне крэдыту перанесена на восень”, — паведаміў амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў.


Спадар Сурыкаў патлумачыў, што гэта зьвязана з вылічэньнем дакладных цэнаў на нафту: “Верасень-кастрычнік — гэта самы лепшы час для абмеркаваньня цэнаў на газ, бо да гэтага часу будзе дакладна вядома ўсясьветная цана на нафту”.

“У гэты час можна будзе абмяркоўваць і магчымасьць выдзяленьня расейскага крэдыту для Беларусі”, — дадаў ён.

“Паколькі дысбалянс у гандлі ўвесь час павялічваецца, трэба разглядаць гэтае пытаньне так, каб не абваліць беларускую валюту”, — заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

XS
SM
MD
LG