Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 жніўня ў Дэвіда Мэркеля заплянаваная сустрэча са старшынём Партыі БНФ Лявонам Баршчэўскім, кіраўнікамі Партыі камуністаў Беларускай — Сяргеем Калякіным і АГП — Анатолем Лябедзькам, а таксама з былымі кандыдатамі на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксандрам Казуліным, паведаміў А.Лябедзька.


“Вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў з турмаў яшчэ не вырашае праблему рэпрэсаваных”, — кажа А.Лябедзька.

“Ёсьць яшчэ “справа 14-ці” — справа маладых людзей, якім прысудзілі абмежаваньне волі. Гэтае абмежаваньне вельмі сур’ёзнае: яны павінны стаяць на ўліку ў міліцыі, даваць справаздачу пра свае перасоўваньні, ім забаронены выезд за мяжу. Гэтае пытаньне па-ранейшаму актуальнае”. Лідэр АГП дадаў, што магчыма таксама абмеркаваньне пытаньня пра сьпіс асобаў, якім забаронены выезд зь Беларусі.
XS
SM
MD
LG