Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША Дэйвід Мэркель прыляцеў у Менск. Пра гэта паведамілі ў амбасадзе ЗША ў Менску.

Пасьля вызваленьня палітвязьняў намесьнік памочніка Дзяржсакратара ЗША Дэйвід Мэркель прыляцеў у Менск з 2-х дзённым візытам для сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай улады і апазыцыі.

“ЗША вітаюць вызваленьне 20 жніўня двух апошніх палітвязьняў – Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма – якое наступнічала вызваленьню беларускімі ўладамі Аляксандра Казуліна,” – гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным Дзярждэпартамэнтам ЗША.

“Вызваленьне гэтых асобаў, якое, як мы спадзяемся, будзе спалучана з далейшымі пазытыўнымі крокамі, адкрывае рэальную магчымасьць для значнага паляпшэньня адносінаў паміж ЗША і Беларусьсю.

У сьвятле такога разьвіцьця падзеяў намесьнік памочніка Дзяржсакратара ў справах Эўропы і Эўразіі Дэйвід Мэркель вылятае ў Менск для сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай улады і апазыцыі.”

“Вызваленьне гэтых грамадзянаў разам з іншым дае нам надзею на будучыя пазытыўныя крокі, прапановы рэальных магчымасьцяў істотнага паляпшэньня у стасунках паміж ЗША і Беларусьсю”, - гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара Дзяржэпартамэнту ЗША Робэрта Вуда.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG