Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобрын: апазыцыйны актывіст судзіцца з “Белтрансгазам”


Аляксандар Мех

Аляксандар Мех

Сёньня Кобрынскі раённы суд разглядаў скаргу актывіста Партыі БНФ Аляксандра Меха на яго звальненьне з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.

Абвешчана, што рашэньне будзе вынесена заўтра.

У паведамленьні для “Свабоды” Аляксандар Мех заявіў:

“Маё звальненьне — гэта было палітычнае пытаньне. І тое рашэньне, што, як я мяркую, прыме суд, таксама будзе палітычным. Тыя дакумэнты, якія мы прадставілі сёньня ў суд, дэманструюць, што наймальнік парушыў літаральна ўсе мае правы. Але ж на яго баку вось гэтая кантрактная сыстэма, пры якой ён заяўляе: “Наймальнік мае права не падоўжыць кантракт без тлумачэньня”.

Аляксандар Мех падзякаваў за маральную падтрымку сябрам апазыцыі. Паводле ягоных словаў, у ягонай “групе падтрымкі” зь Берасьцейшчыны было больш за 20 чалавек. У Кобрыне былі таксама лідэры партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Аляксей Янукевіч.

Аляксандар Мех мае дзьве вышэйшыя адукацыі. Больш як 15 гадоў ён працаваў інжынэрам ААТ “Белтрансгаз”. Быў звольнены сёлета ў чэрвені, калі прыняў рашэньне ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. На сёньня Аляксандар Мех — прэтэндэнт на дэпутацкі мандат у Кобрынскай выбарчай акрузе № 12.
XS
SM
MD
LG