Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч назваў вызваленьне ўсіх палітвязьняў у Беларусі тактычным крокам Аляксандра Лукашэнкі.

“Памыляюцца тыя людзі, якія лічаць, што гэта зьмена стратэгічнага курсу палітыкі Лукашэнкі. Пад ціскам зьнешніх сіл і ўнутраных абставінаў ён быў вымушаны пайсьці на гэтыя крокі. Ніводзін з палітвязьняў ня быў прызнаны невінаватым. Таму ня трэба тут цешыць сябе непатрэбнымі ілюзіямі. Лукашэнка цяпер нацэлены на тое, каб легітымізаваць сваю ўладу, і пакуль яўнай небясьпекі для сябе не адчувае, ён вось гэтыя крокі ўмоўнай лібэралізацыі робіць”.
XS
SM
MD
LG