Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Палітвязьні на тэрыторыі Беларусі — гэта сярэднявечча”


Апытаньне ў Магілёве: “Ці ведаюць людзі імёны беларускіх палітыкаў, якія ў свой час былі палітвязьнямі, і як яны наагул ставяцца да зьняволеньня людзей з палітычных матываў?”


Спадар: “Севярынца, канечне, Севярынца. Гэта чалавек, зь якога варта браць прыклад. Я вельмі шаную гэтага чалавека. Фінькевіча. Ён на сьцяне напісаў “Хочам новага”. Я лічу, што палітвязьні на тэрыторыі Беларусі — гэта сярэднявечча”.

Спадарыня: “Фінькевіча, Дашкевіча, Мажэйка сядзеў, Кім, Статкевіч сядзеў. Стаўлюся вельмі адмоўна. Кожны чалавек мае права выказваць публічна свае меркаваньні наконт таго, што адбываецца ў ягонай краіне. Пагатоў калі ён палітычны дзеяч”.

Спадар: “Севярынца, так, ведаю. Палітвязьні заўсёды былі, ёсьць і будуць у любой краіне. Таму мы нічога з гэтым ня зробім. Калі хочуць Севярынец пасядзець, альбо Казулін, — яны пасядзяць. Мне абыякава пакуль што. Пакуль вы пра мяне не пытаецеся”.

Юнак: “Севярынца, у яго была “хімія” ў сяле Малое Сітна. Парсюкевіча. Я супраць такіх рэчаў. Гэта паказвае, што наша ўлада супраць дэмакратычных сілаў і такім чынам хоча заткнуць ім рот”.

Спадар: “Не, нікога ня ведаю. Вы ж ведаеце, што не перадаюць жа, мы ж гэтага ня чуем. Ну, пра Казуліна. “Эўраньюс” паглядзіш. А так больш нічога. Як я да гэтага магу ставіцца? Дрэнна, канечне ж. Хіба ў здаровай краіне могуць быць палітвязьні?”

Спадар: “Павал Севярынец, Артур Фінькевіч. Калі ёсьць нейкі перасьлед, значыць, яны за нешта змагаюцца. Уносяць палітычную разнастайнасьць. Гэта можна назіраць па сёньняшняй сытуацыі. Няма добрых канкурэнтаў сёньняшняй палітычнай уладзе. І як толькі яны зьяўляюцца, іх адразу ж усіх “зачыняюць”. Стаўлюся да гэта ня дужа добра”.

Спадар: “Казуліна й Севярынца. Мне як гісторыку гэта крыўдна, што ў нашай краіне бываюць такія выпадкі. Мне незразумела, як у дэмакратычнай краіне такое можа быць. Я разумею, каб такое было ў Паўночнай Карэі. Будзем спадзявацца, што ў нашай краіне ўсё будзе мяняцца. Можа, не бязь зьмены ўлады”.

Спадар: “А вось Павал Севярынец. Як бы гэта ня дужа добра, бо ў людзей ёсьць свае погляды, і нават на тую ж палітыку. Калі чалавеку не падабаецца, як адбываецца кіраваньне дзяржавай, то ён можа нешта сказаць”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG