Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Караганаў: "Расея ставіцца да Менску разумна і халодна"


На пытаньні наведнікаў вэб-сайту "Свабоды" адказаў старшыня прэзыдыюму Рады ў пытаньнях зьнешняй і абароннай палітыкі РФ Сяргей Караганаў.

Сяргей Караганаў нарадзіўся ў 1952 годзе, скончыў эканамічны факультэт МДУ імя Ламаносава. З 1974 па 1977 стажыраваўся пры місіі СССР пры ААН. Абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме “Роля і месца Заходняй Эўропы ў стратэгіі ЗША ў адносінах да СССР (1945-1988). З 1989 – намесьнік дырэктара Інстытута Эўропы расейскай акадэміі навук Быў членам прэзыдэнцкай рады РФ (1993-1999), з 2002 – заснавальнік і старшыня Рэдакцыйнай рады часопісу “Расея ў глябальнай палітыцы”. З 2006 – член грамадзкай рады пры міністэрстве абароны РФ. З 1992 – намесьнік старшыні, з 1994 – старшыня прэзыдыюму Рады ў пытаньнях зьнешняй і абароннай палітыкі.
Аўтар і рэдактар больш як 20 кніг і сотняў публікацыяў, у тым ліку – па праблемах беларуска-расейскіх дачыненьняў.
“Першапачаткова, у 1996-1996 гг., курс на збліжэньне з Беларусьсю апраўдваўся з трох пунктаў погляду, -- пісаў С. Караганаў у адным з артыкулаў. -- ... Першая школа – “аб’яднальнікаў” – лічыла, што трэба хутка заключаць саюз з Беларусяй і ісьці да аднаўленьня двух дзяржаў, скарыстаўшыся тым, што ва ўладзе знаходзіцца А.Р.Лукашэнка. Ён, як лічылася (і, магчыма, справядліва), тады быў ня супраць такога сцэнару. Другая школа – “кароткатэрміновых прагматыкаў” – разьлічвала, што курс на аб’яднаньне здыме перад выбарамі 1996 г. з расейскага прэзыдэнта віну за развал СССР. Трэцяя школа – “доўгатэрміновых прагматыкаў” – да якой належаў і я, меркавала, што паскоранае збліжэньне з Беларусяй дазволіць гарантаваць палітычна небясьпечны калідор транзыту расейскіх тавараў у Эўропу і зь яе, зробіць больш лёгкім утрыманьне Калінінградскай вобласьці ў РФ, запазьбегне стварэньня другой – балта-чарнаморскай – буфэрнай зоны стрымліванія Расеі. Збліжэньне з Расеяй бачылася і інструмэнтам эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі Беларусі.
…Дастаткова прарасейскія палітыкі сядзяць па турмах, падрываюць сваё здароў'е галадоўкамі. Але іх падтрымлівае толькі Захад..
….ня трэба спыняцца на паўдарозе і выдаваць Беларусі энэргарэсурсы па напалову рынкавых коштах, трэба хутка даводзіць справу да канца (“Як сфармаваць прарасейскую беларускую эліту?”, 23.01.2007, РИА Новости).
Прачытаць можна тут.
XS
SM
MD
LG