Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На думку Міхаіла Марыніча, эканамічныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі з кожным годам робяцца ўсё больш спрыяльнымі для Расеі і горшымі для Беларусі.



“Мы чарговым разам выходзім на добрыя лічбы”, — адзначыў кіраўнік Расеі.

На думку былога міністра зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі Міхаіла Марыніча, эканамічныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі з кожным годам робяцца ўсё больш спрыяльнымі для Расеі і горшымі для Беларусі. Спадар Марыніч тлумачыць гэта так:

“У нас вельмі выдатковая эканоміка, выдатковая вытворчасьць. Яны патрабуюць зашмат энэргарэсурсаў. І таму мы вымушаны іх купляць за мяжой, у Расеі. А кошты на газ, нафту, мэталы ўвесь час растуць.

Для Расеі такая сытуацыя надзвычай выгадная. Пад бокам ёсьць суседка з высокавыдатковай вытворчасьцю. І нездарма ж адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі з Расеяй увесь час узрастае. І калі б не расейскія крэдыты, дык мы, баюся, наагул ужо былі б у яміне. Прыкладна 70% крэдытаў, якія набрала Беларусь, — з Расеі.

Да таго ж Беларусь паступова страчвае расейскі рынак. І адбываецца гэта не таму, што прэзыдэнты дзьвюх краінаў сябруюць ці не сябруюць. Дзейнічаюць эканамічныя законы. Жыхары Расеі, напрыклад, усё часьцей адмаўляюцца купляць беларускія лядоўні і тэлевізары. Бо тыя ж японскія ці карэйскія бяруць значна менш электрычнасьці, а кошты не нашмат розныя. Яны пераходзяць на энэргазьберагальныя тэхналёгіі. Таму ўся бытавая тэхніка сёньня даступная і малавыдатковая, што да спажываньня энэргіі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG