Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакладчык ПАРЭ Андрэа Рыгоні выказаў “глыбокае задавальненьне і аблягчэньне” у зьвязку з вызваленьнем Аляксандра Казуліна.


“Гэта важны паказьнік канструктыўнай і зьвернутай у будучыню пазыцыі ўраду, якая сьведчыць пра разьвіцьцё актыўнасьці ў Беларусі і пра тое, што, па меншай меры, некаторыя кіраўнікі хочуць пачаць дыялёг з эўрапейскімі інстытутамі і адказаць станоўча на іх патрабаваньні ў рамках пасьлядоўнага і двухбаковага працэсу”, - адзначыў А.Рыгоні.

А.Рыгоні выказаў спадзяваньне, што пасьля вызваленьня А.Казуліна адбудуцца іншыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG