Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяжкая атлетыка. Мужчыны. Катэгорыя 105 кіляграмаў. Андрэй Арамнаў з Барысава з трыма сусьветнымі рэкордамі выйграў залаты мэдаль.

У штуршку, рыўку і суме двубор’я Андрэй Арамнаў усталяваў тры сусьветныя рэкорды — у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і суме двубор'я (436 кг). Другое месца ў спаборніцтвах заняў расейскі штангіст Дзмітрый Клокаў (423 кг), трэцяе — яго суайчыньнік Дзмітрый Лапікаў (420 кг).

Беларусь пасьля перамогі Арамнава перамясьцілася на 27 месца паводле якасьці мэдалёў. Паводле колькасьці мэдалёў Беларусь займае 13-ю пазыцыю.

XS
SM
MD
LG