Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўны камісар ЭС у галіне зьнешняй палітыкі і бяспекі Хаўер Саляна вітаў вызваленьне Аляксандра Казуліна і выказаў надзею, што яно будзе спрыяць "узаемавыгаднаму" дыялёгу ЭС і Беларусі.


Як паведамляе БелаПАН, у сваёй заяве 18 жніўня Х.Саляна кажа, што вызваленьне ўсіх палітвязьняў — нязьменны прадмет абмеркаваньня паміж Брусэлем і беларускімі ўладамі. Паводле яго слоў, вызваленьне Казуліна — важны крок, што падмацоўвае станоўчую дынаміку разьвіцьця сытуацыі ў рэспубліцы ў пачатку году, калі былі вызвалены пяць палітвязьняў.

Вярхоўны камісар Эўразьвязу таксама выказаў надзею, што "ход выбараў у парлямэнт у Беларусі будзе новым пазытыўным імпульсам курсу ЭС і Беларусі на зьбліжэньне".

XS
SM
MD
LG