Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына чакае вызваленьня ўсіх палітвязьняў


Фэдэральны міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмайер прывітаў вызваленьне Аляксандра Казуліна.



Заява зьмешчана на сайце амбасады Нямеччыны ў Беларусі.

“Я вітаю рашэньне беларускага кіраўніцтва вызваліць нарэшце Аляксандра Казуліна. Я спадзяюся, што гаворка ідзе пра канчатковае вызваленьне са зьняволеньня. Гэта было б актам чалавечнасьці, на які даўно спадзяваліся, да якога часта заклікалі і сьледам за якім павінны быць зьдзейсьнены іншыя.

Вызваленьне ўсіх палітзьняволеных зьяўляецца перадумовай для паступовага ажыўленьня стасункаў з Эўрапейскім Зьвязам. Разам з нашымі эўрапейскімі партнэрамі мы неаднаразова выказвалі сваё жаданьне разьвіваць добрае і ўсебаковае супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Аднак яно магчымае толькі на базе эўрапейскіх каштоўнасьцяў, на грунце дэмакратыі і прававой дзяржавы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG