Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт сыходзіць


Кіраўнік Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што пакідае сваю пасаду. Але абвінавачваньні ў карупцыі ён адмовіў.


“Я не хачу, каб народ Пакістану ўсё глыбей і глыбей патанаў у невядомасьці. У інтарэсах нацыі я прыняў рашэньне сысьці ў адстаўку. Я нічога не прашу. Хай народ Пакістану вырашае мой лёс”, — прыводзіць словы Мушарафа тэлеканал CNN.

Апошні час прэзыдэнт Пакістану знаходзіўся пад ціскам апазыцыі, зазначаюць усясьветныя СМІ. Днямі стала вядома, што пакістанская апазыцыя падрыхтавала дакумэнты, каб распачаць імпічмэнт Мушарафа. Але прэзыдэнт дамовіўся зь сябрамі кіраўнічай кааліцыі, што сыдзе ў адстаўку сам — гэта дасьць яму магчымасьць пазьбегнуць імпічмэнту і судовага перасьледу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG