Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы адзначылі 105-годзьдзе Міколы Абрамчыка


У дзень нараджэньня Міколы Абрамчыка актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня і “Беларускай нацыянальнай памяці” наведалі яго магілу.

Аб 11-ай раніцы на старажытных могілках Пэр-Ляшэз ў Парыжы, дзе пахаваныя славутыя дзеячы Францускай Рэспублікі, сабраліся сябры Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня (БЭЗ).

Як паведамляе БЭЗ у сваёй заяве, каля магілы сябры "Беларускай нацыянальнай памяці" распавялі аб жыцьці і дзейнасьці Міколы Абрамчыка і ўсклалі кветкі, а сьвятар Беларускай грэка-каталіцкай царквы з бэльгійскага Антвэрпэну а. Ян Майсейчык адслужыў паніхіду за ўсіх спачылых змагароў за свабоду Беларусі.

У прамове пасьля набажэнства сябра Рады БНР Зьміцер Піменаў сказаў, што аднаўленьне памяці пра дзеячоў беларускага Адраджэньня ёсьць галоўным абавязкам кожнага сумленнага беларуса:

“Мікола Абрамчык пераняў пасаду ад прэзыдэнта Рады БНР Васіля Захаркі, аднавіў працу Рады БНР. Дзякуючы Абрамчыку Рада БНР набыла другое дыханьне. Памяць пра Абрамчыка – гэта і пытаньне пераемнасьці пакаленьняў. Калі мы маем памяць пра гэтага чалавека – значыць, у нас ёсьць БНР, і ў нас ёсьць Беларусь”.

16 жніўня споўнілася 105 гадоў ад нараджэньня Міколы Абрамчыка (16.08.1903 – 25.05.1970), беларускага грамадзкага і палітычнага дзеяча, публіцыста, інжынэра, прэзыдэнта Рады БНР (сьнежань 1947―1970).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG