Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін на волі. Сам ён кажа, што не прасіў памілаваньня. Тэма дня.


Аляксандра Казуліна ад 25 сакавіка 2006 году трымалі за кратамі. Экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія нібыта мелі месца падчас вулічнага шэсьця на праспэкце Дзяржынскага.

А.Казуліна пакаралі зьняволеньнем на пяць з паловай гадоў.

Днямі палітык заявіў, што выйдзе на волю толькі пасьля таго, як улады вызваляць палітвязьняў Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.


Фотагалерэя – Аляксандар Казулін

Што, на Ваш погляд, стала прычынай вызваленьня Аляксандра Казуліна? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.


“Лукашэнка зноў выкарыстоўвае Эўропу”

Вызваленьне Аляксандра Казуліна зьвязана зь міжнароднай сытуацыяй, у якую паставілі краіну сёньняшнія ўлады, лічыць адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі, былы палітвязень Мікола Статкевіч.


“Вызваленьне Казуліна - вельмі важны крок”

ЗША станоўча ацэньваюць рашэньне беларускіх уладаў аб вызваленьні Аляксандра Казуліна. Пра гэта заявіў часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.


А.Мілінкевіч: “Казулін узмоцніць дэмакратычны рух”

Лідэр незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч вітае вызваленьне Аляксандра Казуліна.


А.Ляўковіч: “Улады хочуць атрымаць палітычныя дывідэнды”

Старшыня БСДП(Грамада) зьвязвае вызваленьне А.Казуліна з тым, што “ўлады спрабуюць дэманстраваць намер наладзіць дыялёг з захадам і правесьці выбарчую, палітычную кампанію”.


"Нават у дзень пахаваньня Лукашэнка ня можа абысьціся без правакацыяў"

Аўтамабіль, на якім Аляксандар Казулін ехаў на пахаваньне цесьця, спынілі супрацоўнікі ДАІ ля вёскі Васілеўшчына ў напрамку Дзяржынска.


ЗША вітаюць вызваленьне Аляксандра Казуліна

“Мы зь нецярпеньнем чакаем ад беларускіх уладаў іншых пазытыўных крокаў, якія дадуць магчымасьць для істотнага паляпшэньня стасункаў паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь”, - заявіў прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак.


Аўтамабіль Аляксандра Казуліна ўскрылі

“Адціснута шкло і пабіта, пайшла шчыліна. З машыны нічога не зьнікла, апроч папераў і дакумэнтаў ягоных родзічаў", - паведаміў Аляксей Кароль.


“Памілаваньне – гэта палітычная воля Лукашэнкі”

Крыніца ў Адміністрацыі прэзыдэнта пацьвердзіла, што 15 жніўня А.Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні А.Казуліна.


“Гэта вынік намаганьняў вялізнай колькасьці людзей”

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў вызваленьне Аляксандра Казуліна “Свабодзе”.


Аляксандар Казулін на волі

Ягоная дачка Вольга паведаміла, што вызваленьне яе бацькі супала з пахаваньнем цесьця. Ад 25 сакавіка 2006 году Аляксандра Казуліна трымалі пад вартай.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG