Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабіль, на якім А.Казулін ехаў на пахаваньне цесьця, ля вёскі Васілеўшчына спыніла ДАІ.


“Зь Віцебску мяне суправаджалі дзьве машыны мясцовых камітэтчыкаў. У зьвязку з тым. што мы ўжо вопытныя і можам разабрацца хто за намі едзе. У Менску тры машыны езьдзяць. Я не разумею: альбо людзям няма чаго рабіць, альбо ўжо пра мяне так клапоцяцца”, - паведаміў А.Казулін у інтэрвію “Свабодзе”
Раніцай сёньня маю машыну ўскрылі, пабілі шкло, забралі дакумэнты

“Раніцай сёньня маю машыну ўскрылі, пабілі шкло, забралі дакумэнты. Мы выклікалі міліцыю. Сёньня ўжо праблемы з машынай, якая заўсёды стаіць каля дома і ніякіх праблемаў там не было.

Мы паехалі на могілкі да жонкі, пабылі на могілках, едзем на пахаваньне цесьця. На кальцавой нас спынілі і сказалі, што паступіла каманда спыніць машыну “Вольва”, бо яна нібыта сорак хвілінаў таму праехала ў Менску на чырвонае сьвятло сьветлафора. Пра гэта нібыта паведаміў нейкі невядомы. І вось нас ужо трымаюць 20 хвілінаў.
Спадар Лукашэнка моцна клапоціцца пра свой імідж... Нічога чалавечага не засталося

Вельмі дзіўная пазыцыя. Відаць, спадар Лукашэнка моцна клапоціцца пра свой імідж і нават у дзень пахаваньня майго цесьця ня можа абысьціся без такіх канкрэтных правакацый. Проста нічога чалавечага не засталося”.

Аляксандар Казулін таксама сказаў, што ня бачыў прэзыдэнцкі ўказ аб сваім памілаваньні. Ён зазначыў, што не падаваў просьбаў аб памілаваньні.

Дачка спадара Казуліна Вольга паведаміла, што пахаваньне цесьця павінна пачацца а 13-й гадзіне, але трэба яшчэ разьвітацца з памерлым і вырашыць шэраг пытаньняў – з памінальным сталом, могілкамі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG