Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Памілаваньне – гэта палітычная воля Лукашэнкі”

  • БелаПАН

Крыніца ў Адміністрацыі прэзыдэнта пацьвердзіла, што 15 жніўня А.Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні А.Казуліна.

Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.

“Рашэньне аб памілаваньні – гэта выключна палітычная воля Лукашэнкі”, пракамэнтаваў гэтае паведамленьне былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч. Паводле яго, “патрабаваньне прызнаньня Казуліным віны ня можа выносіцца ў якасьці абавязковай умовы памілаваньня”. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што пазыцыя Казуліна застаецца нязьменнай – ён па-ранейшаму лічыць сябе невінаватым.

Фотагалерэя - Аляксандар Казулін

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG