Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Ваньшына пра польска-амэрыканскую дамову па СПА

  • БелаПАН

“Мы лічым, што аб’ектыўнай неабходнасьці ў базаваньні элемэнтаў СПА ва Ўсходняй Эўропе няма”, - гэтак пракамэнтавала падпісаньне папярэдняй дамовы між Польшчай і ЗША аб разьмяшчэньні ў Польшчы элемэнтаў амэрыканскай СПА намесьніца загадчыка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Яна падкрэсьліла, што “беларускі бок неаднаразова публічна агучваў сваю пазыцыю ў гэтым пытаньні”.

Нагадаем, міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў заявіў у студзені ў Маскве, што “плянаванае разьмяшчэньне элемэнтаў амэрыканскай СПА ў сумежных дзяржавах сур’ёзна ўскладніць вайскова-палітычную сытуацыю каля нашых межаў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG