Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі ўсё яшчэ знаходзяцца прынамсі ў двух грузінскіх гарадах і іх ваколіцах, ня гледзячы на дасягнутае ў аўторак перамір’е.


Заходнія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць, што расейскія танкі і бронемашыны сёньня па-ранейшаму блякуюць ключавую дарогу ў стратэгічна важны горад Горы.

Расейцы заяўляюць, што яны маглі б перадаць грузінскай паліцыі кантроль над Горы да суботы.

Кіраўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Грузіі Аляксандар Ламая і прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Шота Ўціашвілі сёньня пацьвердзілі, што ў другім па велічыні горадзе Грузіі – Кутаісі, расейскіх войскаў няма. У чацьвер позна ўвечары паведамлялася, што расейскія калёны накіроўваюцца ў бок Кутаісі.

Аднак абодва чыноўнікі паведамілі, што расейскія войскі застаюцца ў партовым горадзе Поці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG