Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 жніўня адбудзецца пашыраны Сойм Партыі БНФ, які вызначыць далейшыя дзеяньні гэтай арганізацыі.


У сходзе будуць удзельнічаць сябры сойму, кандыдаты на дэпутатаў ад БНФ, кіраўнікі рэгіянальных прадстаўніцтваў партыі, паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

“Мая пэрсанальная пазыцыя: мы павінны абвясьціць, што выбары дэмакратычна несумленныя і, самае галоўнае, што няма кантролю за падлікам галасоў. Гэта значыць, што падліку галасоў ня будзе, а будуць напісаныя загадзя падрыхтаваныя лічбы. У сувязі з гэтым я лічу, што АДС і БНФ павінны абвясьціць байкот і даць загад сваімі кандыдатам зьняцца. Чаму не адразу? Каб мець магчымасьць выступіць у дзяржаўных СМІ”, — заявіў Віктар Івашкевіч.

“Я ведаю, што ёсьць іншая пазыцыя: удзельнічаць у выбарах да канца пры любых умовах. Я лічу гэта памылковым, бо ўсё ўжо перадвырашана. Мы павінны рабіць свае адказныя палітычныя рашэньні, а не спадзявацца, што ўлада пашкадуе нас і ня будзе рабіць рэпрэсіяў, што раптам 1—2 сябраў БНФ уключаць у Палату, каб паказваць эўрапейцам, што ў нас дэмакратычныя выбары”, — зазначыў адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG