Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Баршчэўскі хоча пачуць ад баўгараў “съжалявам”


Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся зь лістом да амбасадара Баўгарыі ў Менску Петкі Ганчава.


Прычынай звароту да амбасадара сталі выказваньні ўласьніка футбольнага клюбу "Леўскі" Тодара Баткава напярэдадні матчу гэтай каманды зь беларускім футбольным клюбам БАТЭ.

"У інтэрвію агенцтву "Стандарт-News" сп. Баткаў дазволіў сабе абразьлівае выказваньне ў адрас беларускага народу: "Да отидем после и да запазим добрия резултат в Беларус. Не ме притесняват заканите на другия отбор. Най-малкото за това, че България има 1400 години история, докато там се говори за една държава, която е изкуствено създадена", – піша ў лісьце Лявон Баршчэўскі.

У лісьце кіраўнік БНФ зьвяртае ўвагу на тое, што “абодва нашыя эўрапейскія народы маюць больш як тысячагадовую няпростую гісторыю станаўленьня і аднаўленьня дзяржаўнасьці, барацьбы за сваю нацыянальную ідэнтычнасьць, за каштоўнасьці свабоды й дэмакратыі, узаемаўзбагачальных кантактаў у галіне хрысьціянскай традыцыі, культуры. Гэта наш супольны гістарычны набытак, які трэба зьберагаць – у тым ліку і дзеля нашай эўрапейскай салідарнасьці.”.

Лявон Баршчэўскі папрасіў амбасадра, выкарыстаць яго ўплыў і веданьне Беларусі для таго, “каб аўтар недарэчнага выказваньня прынёс публічныя прабачэньні перад прыездам ФК "Леўскі" ў Беларусь”. “Спартовае сьвята не павінна быць азмрочана ніякім ценем", – адзначыў у лісьце кіраўнік БНФ.

XS
SM
MD
LG