“19 жніўня, па-мойму, у Сочы павінна адбыцца сустрэча двух прэзыдэнтаў. Дзьмітры Анатолевіч чакае”, — сказаў У.Пуцін падчас сустрэчы ў чацьвер у Маскве з прэм'ерам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Кіраўнік ураду Расеі адзначыў, што прэзыдэнты дзьвюх краін “працягнуць перамовы па ўсім комплексе пытаньняў, а сёньня прэм'еры Расеі і Беларусі абмяркуюць эканамічнае ўзаемадзеяньне і сацыяльную сфэру”, — перадае Інтэрфакс.
У.Пуцін паведаміў таксама, што напрыканцы верасьня — на пачатку кастрычніка заплянаваная сустрэча расейска-беларускай міжурадавай камісіі.