Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сераду заклікаў Расею вывесьці свае войскі з Грузіі. Ён падкрэсьліў, што трэба паважаць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі. Расея заяўляла, што ня ставіць сваёй мэтай зьмену ўлады ў Грузіі, і ЗША спадзяюцца, што Расея будзе прытрымлівацца гэтай заявы, сказаў Буш.


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у адказ назваў грузінскае кіраўніцтва "спэцыяльным праектам ЗША". Ён заявіў, што Злучаныя Штаты павінны выбраць паміж "прэстыжам, які тычыцца гэтага віртуальнага праекту, і рэальным партнэрствам у пытаньнях, якія сапраўды патрабуюць калектыўных дзеяньняў".

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс сказала, што грузінскі ўрад дэмакратычна абраны і што заява Лаўрова паказвае, як Расея ставіцца да сваіх суседзяў.

"Гэта не 1968 год і ўварваньне ў Чэхаславакію, каб Расея магла пагражаць сваім суседзям, захапіць сталіцу, скінуць урад, і каб ёй гэта сышло з рук. Становішча памянялася".
XS
SM
MD
LG