Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь БНФ плянуе мітынг: “Не — вайне!”


Моладзь БНФ зьвярнулася ў Менгарвыканкам па дазвол на мітынг пад назваю: “Не — вайне!”

Мітынг заплянаваны на 31 жніўня на плошчы Якуба Коласа а 12-й гадзіне. Арганізатары разьлічваюць, што ў акцыі возьмуць удзел да тысячы чалавек.

Паводле заяўнікаў, галоўны пасыл мітынгу — зьвярнуцца да міжнароднай супольнасьці з заклікам выступіць у абарону сувэрэннасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі, спыніць дыпляматычную і інфармацыйную вайну, а таксама ўсялякія вайсковыя апэрацыі як з боку Расеі, так і з боку Грузіі.

Арганізатары хочуць зьвярнуцца да беларускіх уладаў, каб тыя далучыліся да гуманітарнай дапамогі ўсім ахвярам грузіна-асэтынскага канфлікту.

Да гэтай акцыі далучацца і некаторыя іншыя грамадзкія арганізацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG