Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ашмянах складзены пратакол на Івана Крука


Пратакол у Ашмянскай пракуратуры складзены за распаўсюд улётак і перададзены ў суд. Са слоў Івана Крука, яму пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.


Нагадаю, што 19 ліпеня міліцыянты Ашмянскага РАУС адабралі ў яго ўлёткі са зваротам АДС на адным баку і фотаздымкам самога Івана Крука — на другім.

Іван Крук кажа, што ўлёткі ня маюць ніякага дачыненьня да выбарчай кампаніі. Ён нават пісаў скаргу на супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру.

У пратаколе гаворыцца, што І.Крук парушыў артыкул 45 Выбарчага кодэксу РБ: перавозіў і распаўсюджваў надрукаваныя за межамі Беларусі друкаваныя матэрыялы, у якіх зьмешчаны заклік аддаваць галасы на выбарах за прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.

Са слоў Івана Крука, у найбліжэйшы час пратакол павінны перадаць у суд. Сёньня Іван Крук піша чарговую скаргу на супрацоўнікаў Ашмянскай пракуратуры. Такія дзеяньні Іван Крук лічыць незаконнымі.


XS
SM
MD
LG