Лінкі ўнівэрсальнага доступу

45:0 на карысьць дзяржавы


Барысаўскі прадпрымальнік Віктар Гарбачоў, які спрабуе балятавацца ў Палату прадстаўнікоў, сёньня сказаў “Свабодзе”:


“Цяпер я канчаткова перакананы – справядлівых і свабодных парлямэнцкіх выбараў у Беларусі ня будзе”.

Падставай для такой заявы патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты сталі татальныя адмовы ягоным вылучэнцам у склад участковых выбарчых камісіяў.

“Я знайшоў 45 чалавек, якія не пабаяліся працаваць ва ўчастковых камісіях. І прапанаваў усе 45 кандыдатур на 45 участковых камісіяў, гэта значыць усяго па аднаму чалавеку ў камісію. Вынік – неверагодны. Ніводнага (!) з гэтых прэтэндэнтаў не ўключылі ў склад камісіяў. Гэта сьведчыць толькі пра тое, што ўлады баяцца чэснага падліку галасоў. Як і раней, з’явяцца нейкія несапраўдныя, фальшаваныя лічбы на карысьць праўладных кандыдатаў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG