Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Немагчыма адначасова знаходзіцца ў СНД і НАТО”


Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Анатоль Красуцкі пра магчымы выхад Грузіі з СНД і пра сытуацыю вакол Паўночнай Асэтыі:


“Для палітыкаў гэта не навіна. Кіраўніцтва Грузіі неаднаразова заяўляла пра выхад з гэтай арганізацыі. Улічваючы тую палітыку, якую яна праводзіць, немагчыма адначасова знаходзіцца ў дзьвюх дыямэтральна супрацьлеглых структурах — СНД і НАТО. Таму гэта калісьці павінна было адбыцца. Нейкіх наступстваў выхад за сабой не пацягне. У апошнія гады СНД пачынае рэфармавацца і набіраць абароты.

Я думаў, што зараз часовае зацішша, ваеннае зацішша — вось што самае галоўнае. Што тычыцца палітычнай сытуацыі, то яна будзе набіраць абароты. Застаюцца неўрэгуляванымі самыя важныя пытаньні: статус Паўночнай Асэтыі і Абхазіі. Гэтая праблема выйдзе на першы плян. Тым больш што тут вельмі актыўна задзейнічаныя інтарэсы Расеі, калі ўлічыць, што абсалютная бальшыня жыхароў Паўночнай Асэтыі — грамадзяне РФ.

Сытуацыя пацьвердзіла прадказаньні палітыкаў пасьля прэцэдэнту з Косавам, што наступнымі могуць стаць Паўночная Асэтыя, Абхазія і Прыднястроўе”.

XS
SM
MD
LG