Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Расеі і Францыі выпрацавалі асноўныя прынцыпы пагадненьня аб урэгуляваньні крызісу ў Паўднёвай Асэтыі.

Дакумэнт прадугледжвае спыненьне агню, вывад расейскіх і грузінскіх фармаваньняў на пазыцыі, якія яны займалі перад пачаткам баявых дзеяньняў, а таксама абавязацельства забясьпечыць вольную дастаўку гуманітарнай дапамогі ў рэгіён. У дакумэнце таксама гаворыцца, што да абмеркаваньня пляну доўгатэрміновага ўрэгуляваньня ў зоне грузінска-асэтынскага канфлікту застануцца расейскія міратворцы.

Акрамя таго, бакі дамовіліся пачаць міжнароднае абмеркаваньне пытаньня статусу Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

У бліжэйшы час прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі выляціць у Тбілісі для абмеркаваньня пагадненьня з кіраўніцтвам Грузіі.

Тым часам дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заклікала Расею да спыненьня ваенных апэрацый у Грузіі, а таксама зьвярнулася да ўсіх бакоў канфлікту з заклікам спыніць агонь.

Паведамляецца, што і пасьля заявы прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева аб тым, што ён аддаў загад спыніць баявыя дзеяньні, баі ў аўторак працягваліся.
XS
SM
MD
LG