Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады мяркуюць увесьці "Карту беларуса" для замежных грамадзян.


Як паведамляе агенцтва БелаПАН, Аляксей Бягун зь Міністэрства ўнутраных спраў сказаў, што карту будуць выдаваць тым асобам, якія маюць "гістарычнае мінулае", зьвязанае зь Беларусьсю, а таксама актыўна супрацоўнічаюць з краінай.

Ужо падрыхтаваны праект закону аб суайчыньніках за мяжою. Але ворган, які зоймецца выдаваньнем „Карты беларуса”, яшчэ ня вызначаны.

Паводле Бегуна, увядзеньне „Карты беларуса” можа дапамагчы і ў вырашэньні дэмаграфічных праблемаў у краіне.

У мінулым годзе Польшча ўвяла гэтак званую „Карту паляка” для суродзічаў, якія пражываюць на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG