Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вільні выказалі салідарнасьць з Грузіяй <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

  • Тацяна Поклад

Сёньня ў Вільні мясцовыя беларусы ўзялі ўдзел у пікеце перад будынкам амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Літве. Удзельнікі пікету пратэставалі супраць дзеяньняў Расеі у Грузіі.


Беларусы, большасьць зь якіх – сябры "Маладога фронту" трымалі плякаты “Рукі прэч ад Грузіі!”, “Грузія павінна быць свабоднай!”



Кірыл Атаманчык, афіцыйны прадстаўнік “Маладаго фронту” ў Літве, трымаў бел-чырвона-белы сьцяг з эмблемай сваёй арганізацыі:

“Для беларусаў гэта безумоўна важна, бо – вось мы бачым напады на Грузію, Украіну, Прыбалтыку, а хто будзе наступны – невядома, на каго далей упадзе крамлёўскі позірк. І таму нам важна падтрымліваць Грузію, бо яна зараз сутыкнулася з прамой агрэсіяй з боку Расеі. Але прынцыповае меркаваньне “Маладога фронту”, гэта – найперш неабходна спыніць баявыя дзеяньні, неабходны толькі мір. А таксама – трэба настойваць на вывадзе вайсковых расейскіх фармаваньняў назад на тэрыторыі, на тыя месцы, дзе яны былі да пачатку ўзброенага канфлікту. Мы выступаем за вывад гэтак званых расейскіх міратворцаў і за ўвядзеньне міратворчага кантынгенту ААН. Я лічу, што толькі гэта можа на сёньня прынесьці мір у гэты рэгіён”.



Хвілінай маўчаньня пікетоўцы ушанавалі памяць ахвяраў вайсковай агрэсіі. У пікеце, які ладзілі літоўскія палітычны партыі, узялі удзел каля паўсотні чалавек, столькі ж прыкладна чалавек пікетавалі амбасаду Расеі ў Вільні учора з патрабаваньнем вывесьці войскі з тэрыторыі Грузіі.

Літоўскі “Чырвоны крыж” пачаў збор сродкаў для дапамогі пацярпелым у вайсковых дзеяньнях у Грузіі.



Заўтра маладафронтаўцы ў Вільні возьмуць удзел у новай акцыі у падтрымку Грузіі – у Віленскай катэдральным саборы адбудзецца імша за мір у сьвеце, а пасьля будзе шэсьце ад Катэдральнага пляцу да парлямэнту, дзе пройдзе яшчэ адзін мітынг.

XS
SM
MD
LG