Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“G7” заклікае Расею да перамоваў з Грузіяй


Краіны “вялікай сямёркі” заклікаюць Расею неадкладна прыняць прапановы аб спыненьні агню.

Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША паведаміў, што міністры замежных спраў краінаў “вялікай сямёркі” падтрымалі ідэю перамоваў. Пра гэта гаварылася ў панядзелак на тэлефоннай канфэрэнцыі міністраў. Яны таксама падтрымалі пасярэдніцкія мірныя ініцыятывы свайго францускага калегі Бэрнара Кушнэра.

Б.Кушнэр паведаміў, што М.Саакашвілі пагадзіўся на “амаль усе” прапановы Эўразьвязу, скіраваныя на спыненьне канфлікту з Расеяй. Чакаецца, што сёньня ўвечары Б.Кушнэр прыляціць у Маскву, а ў аўторак туды павінен прыбыць прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, каб паспрабаваць дасягнуць пагадненьня аб спыненьні агню між Расеяй і Грузіяй.

Тым часам прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін рэзка скрытыкаваў пазыцыю Злучаных Штатаў у дачыненьні да канфлікту ў Паўднёвай Асэтыі. Ён пашкадаваў, што некаторыя партнэры Расеі не дапамагаюць, а, паводле яго, спрабуюць перашкаджаць.

У бліжэйшыя гадзіны павінна адбыцца паседжаньне Рады бясьпекі ААН у пытаньні сытуацыі ў Грузіі. Паседжаньне склікана на просьбу Тбілісі.
XS
SM
MD
LG