Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лукашэнка пакуль не камэнтуе падзеі ў Грузіі


Кіраўнікі краінаў СНД на саміце ў Таджыкістане ў 2005 г.

Кіраўнікі краінаў СНД на саміце ў Таджыкістане ў 2005 г.

У Беларусі большасьць палітычных структураў пазьбягае даваць адназначныя ацэнкі падзеям у Паўднёвай Асэтыі. Дагэтуль ніяк ня выказаўся з гэтай нагоды Аляксандар Лукашэнка.

У пятніцу са стрыманай заявай выступіла Міністэрства замежных справаў Беларусі. МЗС выказала глыбокую заклапочанасьць ахвярамі сярод мірнага насельніцтва і заклікала да неадкладнага спыненьня агню і правядзеньня перамоваў.

Гэткая нэўтральная рэакцыя беларускага афіцыйнага боку ўжо выклікала нэрвовыя рэплікі сярод расейскіх палітычных аналітыкаў. Напрыклад, палітоляг Андрэй Суздальцаў выказаўся, што Менск фактычна здрадзіў свайму саюзьніку і партнэру па саюзнай дзяржаве.

Што да апазыцыі, то сярод палітычных партыяў сваё стаўленьне да расейска-грузінскага канфлікту выказала толькі партыя БНФ на сваім зьезьдзе ў суботу 9 жніўня, прыняўшы адпаведную заяву:

“Партыя БНФ занепакоеная ўзброеным канфліктам у Паўднёвай Асэтыі. Забесьпячэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі ёсьць унутранаю справаю сувэрэннай краіны. Увод вайсковых частак Расеі на тэрыторыю Грузіі ды іхны ўдзел у баявых дзеяньнях — гэта агрэсія Расеі супраць сувэрэннай Грузінскай дзяржавы. Партыя БНФ настойвае на неадкладным прыпыненьні баявых дзеяньняў і вывадзе расейскіх войскаў з тэрыторыі Грузіі”, — сказана ў заяве.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG