Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Не гуляйце ў брудныя гульні”


Так назваў свой артыкул у газэце “Астравецкая праўда” намесьнік начальніка Астравецкага РАУС.


Вось некалькі радкоў адтуль:

“Ня выключана, што некаторыя грамадзяне паспрабуюць чарговы раз здабыць пэўную выгаду для сябе. Маецца на ўвазе правядзеньне рознага роду несанкцыянаваных мерапрыемстваў, расклейваньня або раздачы лістовак, іншых незаконных друкаваных выданьняў. Усе часьцей да гэтай “бруднай” гульні за грошы прыцягваюцца непаўналетнія, асабліва з малазабясьпечаных і няўдалых сем'яў, а таксама непрацуючыя грамадзяне. Таму хацелася б у чарговы раз нагадаць жыхарам раёна асобныя палажэньні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, каб яны не апынуліся ў ролі пешак у чужой гульні”.

Камэнтуе артыкул прэтэндэнт на кандыдата ў дэпутаты па Івейскай акрузе № 53, сябра АГП, былы палітвязень Іван Крук.

“Вось ужо цягнецца мэтанакіраваны ланцужок запалохваньняў з тым, каб нас зламаць. І шмат у чым ім гэта ўдаецца. Напачатку ў маёй ініцыятыўнай групе было 29 чалавек, а цяпер засталося толькі 8, якіх запалохаць ня здолелі. А функцыі міліцыі палягаюць у навядзеньні грамадзкага парадку, раскрыцьці злачынстваў, а ня ў тым, каб яна займалася палітычным вышукам і блякаваньнем выбарчай кампаніі. Гэта не яе функцыі. Атрымліваецца, што “наверсе” ў нас кажуць адно, а “ўнізе” робяць зусім супрацьлеглае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG