Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыйная вайна


У той час як Грузія падае ваенныя дзеяньні ў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі як расейскае ўварваньне, расейскія чыноўнікі і дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі імкнуцца паказаць канфлікт як гуманітарную катастрофу, арганізаваную Тбілісі.


Расея вядзе баі на двух франтах. Адзін – ваенны, другі – ідэалягічны. Масква выкарыстоўвае свае буйныя СМІ і прапагандысцкія сілы, каб апраўдаць ваеннае ўмяшаньне і падаць свае вэрсіі падзеяў.

Ад пачатку канфлікту 7 жніўня Грузія прадстаўляла дзеяньні Масквы як агрэсіўны націск на сувэрэнную дзяржаву. Аднак расейскія чыноўнікі і СМІ бачаць гэта інакш. Паводле іх, Масква праводзіць гуманітарную апэрацыю, каб выратаваць асэтынскіх цывільных жыхароў ад разбурэньня, якое нясуць грузінскія сілы.

Англамоўны кантраляваны Крамлём сатэлітны канал Russia today, выкарыстоўвае ў асьвятленьні падзеяў, такія словы як генацыд, разбурэньне. Гэтая ж рыторыка і ў прадстаўніка Расеі ў ААН Віталія Чуркіна і прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Мядзьведзеў: "Тыя формы, у якіх адбываліся дзеяньні грузінскага боку, інакш як генацыдам назваць нельга, таму што яны займелі масавы характар і былі накіраваныя супраць асобных людзей, цывільнага насельніцтва, міратворцаў, якія выконвалі свае функцыі па падтрыманьні міру. Пры гэтым тыя дадзеныя, якія мы атрымліваем, сьведчаць пра тое, што былі зьдзейсьненыя найцяжкія злачынствы. Людзей забівалі, палілі, ціснулі танкамі, рэзалі горла”.

Расейскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Ўладзімер Лукін нават прапанаваў заснаваць міжнародны трыбунал, каб пакараць адказных за сьмерці ў Паўднёвай Асэтыі.

“Хто адказны за масавае разбурэньне гарадоў, сёлаў? Хто даў адпаведныя загады і хто гэта ажыцьцяўляў? Абсалютна неабходна на вельмі сур'ёзным міжнародным узроўні разабрацца з гэтай праблемай, знайсьці адказных і гэтых адказных прыцягнуць за законнага міжнароднага суду”.

Расейскія тэлеканалы трансьліруюць увесь час абстраляныя будынкі, параненых цывільных жыхароў, і сьлёзы дзяцей у Паўднёвай Асэтыі. Пры гэты адсутнічаюць кадры з бамбаваным расейскімі сіламі Горы ці прымесьці Тбілісі.

Журналісты праўладнага расейскага каналу “Вести" кажуць, што Грузія першая ўварвалася на тэрыторыю Паўднёвай Асэтыі і адказная за гуманітарную катастрофу. Вось загаловак сёньняшняй пракрамлёўскай "Российской газеты" – "Улады Грузіі адказныя за сьмерці нявінных людзей у Паўднёвай Асэтыі". "Известия" пішуць: "Масква можа зьвярнуцца ў трыбунал у Гаазе ці міжнародны суд правоў чалавек у Страсбуры дзеля расьсьледаваньня сьмерцяў яе грамадзянаў”.

Маскоўская міліцыя павялічыла колькасьць патрулёў, якія правяраюць дакумэнты ў замежнікаў. Ёсьць засьцярогі, што паўтарыцца антыгрузінская кампанія, якая ахапіла Расею ў 2006-ым. Расейскі палітоляг Фёдар Лук’янаў

"Любы такога кшталту канфлікт узьдзейнічае на ўнутрыпалітычную сытуацыю, стымулюючы ура-патрыятычныя настроі. Гэта вельмі непрыемна, асабліва таму, што мы маем крайне нешчасьлівы вопыт антыгрузінскай кампаніі двухгадовай даўніны. Калі ваенны канфлікт там будзе нагнятацца, як мне падаецца, расейскаму кіраўніцтву трэба прыняць максымальныя меры для таго, каб унутры краіны не дапусьціць нейкіх антыгрузінскіх выступаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG