Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" правялі пікет каля амбасады Расеі ў Менску. Яны трымалі расьцяжкі «Адна шостая частка Зямлі – няўжо гэтага мала?» і «Спыніць агрэсію!»


Моладзевыя актывісты перадалі праз ахоўніка пэтыцыю расейскаму кіраўніцтву з патрабаваньнем «не замахвацца на тэрытарыяльную цэласнасьць незалежнай сувэрэннай Грузіі»

Праз пяць хвілінаў пасьля пачатку сваёй акцыі маладафронтаўцы пакінулі месца правядзеньня пікету. Аднак супрацоўнікі спэцслужбаў адсачылі ўдзельнікаў акцыі і затрымалі некалькі актывістаў ужо пасьля таго, як яны разыходзіліся з пікету.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG