Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грамадзяніну ЗША Эмануілу Зэльцэру прысудзілі 3 гады пазбаўленьня волі з адбываньнем у калёніі агульнага рэжыму. Такі прысуд сёньня вынес Менскі гарадзкі суд.


Судзьдзя прызнаў яго вінаватым у зборы зьвестак камэрцыйнага характару і выкарыстаньні падробных дакумэнтаў, перадае Інтэрфакс. Абвінавачваньне ў перамяшчэньні Э.Зэльцэрам праз мытную мяжу Беларусі наркатычных і псыхатропных рэчываў не было даказанае.

Грамадзянка Расеі Ўладлена Брускова за збор камэрцыйнай інфармацыі і выкарыстаньне падробных дакумэнтаў прысуджаная да 1 году пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

XS
SM
MD
LG