Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія выходзіць з СНД <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Пра гэта на мітынгу перад парлямэнтам Грузіі заявіў 12 жніўня прэзыдэнт краіны Міхаіл Саакашвілі. ТЭМА ДНЯ.

"Мы канчаткова разьвітваемся з Савецкім Саюзам і заклікаем Украіну і іншыя краіны пакінуць аб'яднаньне, якое ўзначальвае Расея. Мы вырашылі, акрамя дэнансацыі міратворчай місіі ў Абхазіі, абвясьціць расейскія войскі акупацыйнымі, а Абхазію і Паўднёвую Асэтыю акупаванымі тэрыторыямі. Пакуль апошні акупант ня сыдзе з тэрыторыі Грузіі, ніводны грузін не супакоіцца".

Храналёгія кафлікту: відэа






ДЫСКУСІЯ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Сарказі і Мядзьведзеў дамовіліся наконт Грузіі

Прэзыдэнты Расеі і Францыі выпрацавалі асноўныя прынцыпы пагадненьня аб урэгуляваньні крызісу ў Паўднёвай Асэтыі.

Пасол Расеі папракае беларускае кіраўніцтва

Сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў выказаў папрок на адрас дзяржаўных органаў Беларусі, які дагэтуль не выказваюцца з нагоды расейска-грузінскага канфлікту.




Мядзьведзеў загадаў спыніць ваенныя дзеяньні

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што ён прыняў рашэньне спыніць ваенную апэрацыю супраць Грузіі. Мядзьведзеў сказаў, што мэты апэрацыі дасягнутыя -- гарантаваная бясьпека расейскім міратворцым сілам і мірнаму насельніцтву Паўднёвай Асэтыі. Ён, аднак, дадаў, што загадаў войску абараняцца і адказваць на агрэсіўныя дзеяньні з боку грузінскіх сілаў. Расейскі прэзыдэнт таксама заявіў, што Грузія, якая на мінулым тыдні ўвяла войскі ў Паўднёвую Асэтыю, пакараная.

Грузінскі прэм'ер-міністар Лада Гургенідзэ сказаў, што Грузіі патрэбныя доказы таго, што Расея спыніла ваенныя дзеяньні. Ён дадаў, што Грузія застаецца "гатовай да ўсяго" пакуль не падпісаная мірная дамова.

Тым часам намесьнік начальніка расейскага генштабу Анатоль Нагавіцын паведаміў, што расейскія сілы “працягнуць выкананьне задачаў, застаючыся на пазыцыях, дзе яны былі падчас абвяшчэньня загаду”:

“Калі мы атрымалі каманду на спыненьне агню, гэта ня значыць, што мы прыпынілі ўсе дзеяньні, у прыватнасьці выведныя і гэтак далей. Гэта было б проста неразумна. Мы стараемся кантраляваць сытуацыю і - прынцыпова важна - чакаем рэакцыі грузінскага боку.”.

Раней сёньня міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі павінен пайсьці ў адстаўку, каб сытуацыя палепшылася.

Заплянаваная на сёньня сустрэча паміж прадстаўнікамі НАТА і Расеі ў Брусэлі была скасаваная. Прэсавая сакратарка НАТА Кармэн Рамэра заявіла, што патрэбныя дадатковыя кансультацыі.

Буш асудзіў расейскія дзеяньні ў Грузіі

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у заяве 11 жніўня асудзіў расейскія дзеяньні ў Грузіі. Ён заявіў, што ўрад Расеі павінны паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Грузіі і прыняць мірнае пагадненьне, як першы крок да вырашэньня канфлікта. Паводле Буша, выглядае, што Расея спрабуе зьмясьціь дэмакратычна абранае кіраўніцтва Грузіі.


“Лукашэнка маўчыць, бо чакае, якую цану назаве Расея”

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што Аляксандар Лукашэнка ўзмацняе свае пазыцыі ў выніку расейска-грузінскага канфлікту.




"Выявілася старая тэндэнцыя расейскай кіроўнай эліты"

Галоўны рэдактара газэты “Новы час”, гісторык і палітык Аляксей Кароль гэтак ацэньвае расейска-грузінскі канфлікт.




Прэзыдэнты Польшчы, Літвы, Украіны ляцяць у Грузію


Выляцець у Тбілісі разьлічваюць таксама сёньня прэм'еры Латвіі і Эстоніі. Іх агульная мэта - "выказаць падтрымку Грузіі, яе народа і прэзыдэнту Саакашвілі", адзначана ў паведамленьні.

Саакашвілі: расейцы кантралююць большую частку Грузіі

МУС Грузіі абверг, што расейскія войскі ўваходзілі ў Горы – паводле яго, яны занялі пазыцыі на подступах да гораду.

“G7” заклікае Расею да перамоваў з Грузіяй

Краіны “вялікай сямёркі” заклікаюць Расею неадкладна прыняць прапановы аб спыненьні агню.


Ці наступіць замірэньне ў Грузіі?

Усясьветная супольнасьць крытыкуе Расею за вайсковую інтэрвэнцыю ў Грузіі і патрабуе спыніць ваенныя дзеяньні ў гэтай краіне.

А.Лукашэнка пакуль не камэнтуе падзеі ў Грузіі


У Беларусі большасьць палітычных структураў пазьбягае даваць адназначныя ацэнкі падзеям у Паўднёвай Асэтыі. Дагэтуль ніяк ня выказаўся з гэтай нагоды Аляксандар Лукашэнка.

Пуцін: Расея давядзе да завяршэньня сваю місію

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што Расея «давядзе да лягічнага завяршэньня сваю міратворчую місію» ў Паднёвай Асэтыі.

Адкрываючы паседжаньне прызыдыюму ўраду, Пуцін заявіў, шгто Расея папярэджвала, што Грузія рыхтуецца да агрэсіі. «Нас ніхто ня слухаў. Вось вынік. Дачакаліся. Тым ня менш Расея, разумеецца, давядзе да ляічнага завяршэньня сваю міратворчую місію ў Паўднёвай Асэтыі»


ФСБ падазрае агентаў грузінскіх спэцслужбаў, якія нібыта рыхтавалі тэракты ў Расеі

Фэдэральная Служба Бясьпекі Расеі затрымала дзевяць агентаў грузінскіх спэцслужбаў, якія нібыта рыхтавалі тэракты на тэрыторыі Расеі.

Як паведаміў дырэктар ФСБ Расеі Аляксандар Бортнікаў, затрыманы адзін супрацоўнік спэцслужбаў Грузіі, які кіраваў гэтымі агентамі з тэрыторыі Расеі.


Саакашвілі падпісаў дакумэнт аб спыненьні агню

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падпісаў дакумэнт аб спыненьні агню, падрыхтаваны міністрамі замежных справаў Францыі і Фінляндыі. З гэтым дакумэнтам, пра зьмест якога пакуль невядома, міністры накіроўваюцца ў Маскву, дзе яны мяркуюць сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым


“Хто вінаваты ў расейска-грузінскім канфлікце?”

Спадар: “Я магу меркаваць толькі з тэлебачаньня, г.зн. што вінаватыя грузіны, бо яны першыя распачалі канфлікт. Хаця Паўднёвую Асэтыю ніхто не прызнае як незалежную краіну. Зрэшты, цяжка там разабрацца, бо замала інфармацыі”.

"Малады фронт" пікетаваў расейскую амбасаду


Некалькі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" правялі пікет каля амбасады Расеі ў Менску. Яны трымалі расьцяжкі «Адна шостая частка Зямлі – няўжо гэтага мала?» і «Спыніць агрэсію!»


Украіна можа не пусьціць караблі Расеі ў Крым

Украіна настойвае на ўвядзеньні ў Паўднёвую Асэтыю міжнароднага міратворчага кантынгенту. Пра гэта заявіў у Тбілісі ўкраінскі міністар замежных спраў Уладзімер Агрызка.

100 тысяч уцекачоў


Агенцтва ААН у пытаньнях уцекачоў паведаміла, што у выніку цяперашняга канфлікту вакол Паўднёвай Асэтыі каля 100 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Паводле прадстаўнікоў ААН, гэтая лічба грунтуецца на інфармацыі з грузінскага і расейскага ўрадаў.


Расея адкрыла другі фронт у Абхазіі

Раней сёньня абхазскія падразьдзяленьні пачалі апэрацыю па выцясьненьні грузінскіх вайсковых фармаваньняў зь верхняй часткі Кадорскай цясьніны. Абхазскія штурмавікі разбамбавалі грузінскі ўмацаваны раён у Ажары.

Падчас апэрацыі, якая пачалася а 5-й раніцы па менскім часе, абхазскія падразьдзяленьні задзейнічалі розныя віды ўзбраеньняў, у тым ліку артылерыю і ўстаноўкі залпавага агню "Град", паведаміў у эфіры расейскага тэлеканала "Вести-24" міністар замежных спраў Абхазіі Сяргей Шамба.

Беларускія грузіны і расейцы маюць розныя погляды на вайну

Як ацэньваюць падзеі ў Грузіі прадстаўнікі грузін і расейцаў, якія цяпер жывуць у Беларусі?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG